Беларуская Служба

Мірослаў Янковяк: За месяц каранціна я напісаў 80 старонак новай манаграфіі

23.04.2020 10:01
Супрацоўнік Чэшскай акадэміі навук польскі беларусіст Мірослаў Янковяк расказвае аб навуковай рабоце ва ўмовах эпідэміі каранавіруса.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". М. Янковяк аб працы падчас каранавіруса.
   .  2020 .
Мірослаў Янковяк у Празе. Красавік 2020 года.Mirosław Jankowiak

Навуковыя ўстановы Чэхіі і Польшчы ў перыяд эпідэміі каранавіруса закрыты. Аднак польскія і чэшскія вучоныя працягваюць працаваць дома. Сярод іх — супрацоўнік Чэшскай акадэміі навук польскі беларусіст Мірослаў Янковяк.

Мірослаў Янковяк расказвае, што ў сувязі з асобым рэжымам, уведзеным пасля абвяшчэння эпідэміі каранавіруса, праца вучоных істотна ўскладнілася.

Мірослаў Янковяк:Гісторыкі не маюць магчымасці працаваць у архівах. Але нам, супрацоўнікам ЧАН, трошкі прасцей, чым калегам з універсітэтаў, бо мы не маем абавязку выкладаць. А выкладчыкі ВНУ павінны праводзіць заняткі ў рэжыме анлайн, што звязана з рознымі тэхнічнымі праблемамі.

Чэхія адна з першых увяла каранцін, таму бібліятэкі і інш. установы зачынены. Гэта ўскладняе працу. Але ў мяне ёсць нейкія матэрыялы — кнігі, артыкулы і інш. — дома. Штосьці прашу калег з Польшчы, Беларусі і Расіі адсканаваць і даслаць.

Адменены ўсе канферэнцыі. У той жа час калегі з Беларусі просяць мяне ўдзельнічаць завочна ў канферэнцыях, падчас якіх маё выступленне прачытае іншы чалавек, а тэкст будзе апублікаваны ў зборніку. Таксама мы чакалі беларускіх калег у Прагу на воркшоп, які, зразумела, вясной не мог адбыцца.

Я таксама сёлета не спадзяюся на тое, што ўдасца паехаць у дыялекталагічныя экспедыцыі ў Беларусь, Латвію і Літву. Цяпер нават невядома, калі адкрыюцца граніцы паміж краінамі.

Рэжым каранціна памяняў наша жыццё, але таксама і ў станоўчы бок. Цяпер няма канферэнцый, сустрэч, воркшопаў, затое з’явілася больш часу для працы па сваіх асноўных тэмах. За апошні месяц — перыяд каранціна  — я паспеў напісаць два артыкулы і 80 старонак новай манаграфіі, і гэта плюс.


Рабочы стол Мірослава Янковяка. Рабочы стол Мірослава Янковяка.

Мірослаў Янковяк, які пастаянна жыве і працуе ў Чэхіі з 2018 года, лічыць, што гэта суседняя з Польшчай краіна можа разглядацца як узорная ў барацьбе з каранавірусам. Тут раней, чым у Польшчы, увялі абавязак прыкрываць вусны і нос маскай. Нават бяздомныя носяць маскі. Мірослаў Янковяк пры гэтым адзначае, што паліцыя ў Чэхіі накладвае штрафы за адсутнасць масак.

Варта дадаць, што і ў Польшчы ўлічваюць чэшскі вопыт, пра што сведчаць апошнія меры, якія прымае ўрад Польшчы.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Варшаўскі беларусіст: Ізаляцыя не з’яўляецца чымсьці новым для вучонага

16.04.2020 10:03
Як варшаўскія беларусісты працуюць ва ўмовах эпідэміі каранавіруса.