Беларуская Служба

Ізраіль і ХАМАС працягнулі спыненне агню на на два дні

28.11.2023 09:18
Па стане на вечар 27 лістапада з каля 240 закладнікаў ХАМАС вызваліў толькі 80. 
Kolejna grupa zakładników uwolnionych przez Hamas dotarła do Izraela
Kolejna grupa zakładników uwolnionych przez Hamas dotarła do IzraelaPAP/EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON

У аўторак, 28 лістапада, тэрарыстычная арганізацыя ХАМАС павіна вызваліць 10 ізраільскіх закладнікаў. Тэрмін спынення агню ў Газе быў падоўжаны, што азначае, што ніводзін з бакоў не будзе весці баявыя дзеянні яшчэ два дні.

З мінулай пятніцы, 24 лістапада, у Газе дзейнічае рэжым спынення агню. Першапачаткова меркавалася чатырохдзённае перапынак, аднак яго падоўжылі яшчэ на два дні. Па стане на вечар 27 лістапада з каля 240 закладнікаў ХАМАС вызваліў толькі 80. Цягам наступных двух дзён кожныя суткі павінны вызваляць па 10 чалавек. Ці будуць гэта, як раней, толькі жанчыны і дзеці, ці таксама пажылыя мужчыны, пакуль невядома.

Падчас агню Ізраіль таксама вызваліў 150 палестынскіх злачынцаў – жанчын і падлеткаў, якія ўтрымліваліся ў турме па абвінавачванні ў тэрарызме. Вызваленне палестынскіх зняволеных з'яўляецца часткай пагаднення аб спыненні агню паміж Ізраілем і ХАМАС. Чакаецца, што Ізраіль вызваліць яшчэ 30 зняволеных.

Нагадаем, ХАМАС атакаваў Ізраіль 7 кастрычніка, забіваючы цэлыя вёскі ў памежных з Газай тэрыторыях. Тады фанатычныя баевікі забілі 1200 чалавек, а ў палон угналі каля 240.

iar/эж