Жонку кіраўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Марыяну Буданаву атруцілі цяжкімі металамі. Жанчына знаходзіцца ў лякарні, – паведамляе выданне «Бабель», спасылаючыся на крыніцы ў разведцы.
Пасля працяглага пагаршэння стану здароўя яе шпіталізавалі. «Цяпер завяршаецца курс лячэння, далей – кантроль дактароў», – адзначыў суразмоўца ў ГУР і дадаў, што жанчыне дыягнаставалі паражэнне цяжкімі металамі.
«Гэтыя рэчывы ніякім чынам не выкарыстоўваюцца ў побыце і ваеннай справе. Іх наяўнасць можа паказваць на мэтанакіраваную спробу атручвання канкрэтнага чалавека», – адзначылі ў разведцы.
Цяжкімі металамі атруцілі не толькі жонку Буданава, але і яшчэ некалькіх супрацоўнікаў разведкі, паведамляе «Украінская праўда». «Хутчэй за ўсё, атруцілі праз ежу. Жонцы Буданава ужо лепш, першы этап лячэння прайшла. Паколькі жонка Буданава невялікая, з маленькай вагай, выявілася ў яе хутчэй. А так атручэнне пацвердзілася яшчэ ў некалькіх супрацоўнікаў. Яны проста нашмат вялізнейшыя, нічога за сабой не заўважалі, цяпер таксама лечацца», – кажуць крыніцы.
Афіцыйных каментароў пакуль не было.
эж