Узброеныя сілы Украіны працягваюць прасоўвацца на Бахмуцкім напрамку, там вядуцца пазіцыйныя баі, распавёў прэс-сакратар Усходняй групоўкі УСУ Сяргей Чараваты ў эфіры «24 канал».
Паводле яго слоў, у параўнанні з расіянамі ўкраінскае войска не прыдумляе сабе «легенды».
«Нашае прасоўванне – гэта не нейкі імгненны »прарыў«, як гэта было ў Харкаўскай вобласці. Гэта цяпер скрупулёзная педантычная праца. Там, дзе мы можам гэта рабіць, таму што ў нас няма такіх пераваг у сілах і зброі. У нас ёсць аператыўны вопыт. Мы шляхам разведкі ведаючы, дзе ёсць магчымасць атакаваць ворага, мы гэта робім. Робім, пералічваючы максімальна ўсе наступствы. Таму нам і ўдавалася за папярэднія два тыдні прасоўвацца ад некалькіх сотняў метраў да 1,5 – 2 км у рамках абароннай аперацыі, контратакуючы нашага ворага».
Прэс-сакратар дадаў, што УСУ пастаянна пераўзыходзяць расійскія войскі, ужываючы элементы, якія ў НАТА называюць smart defence – разумнай абароны:
«Каб кожны элемент таго, што ў нас ёсць – зброі, аснашчэнні або навучаных людзей, каб ён максімальна даваў эфект на полі бою», адзначыў прэс-сакратар Усходняй групоўкі УСУ Сяргей Чараваты.
яс