Беларуская Служба

Украіна вярнула целы 757 салдат

24.01.2025 16:30
Летась Украіна змагла забраць целы 1005 чалавек.
   757 .
Украіна вярнула целы 757 абаронцаў.Фота Каардынацыйнага штабу

Украінскія ўлады забралі целы 757 вайскоўцаў, якія загінулі на франтах вайны з Расіяй, а таксама парэшткі вайскоўцаў, якія захоўваліся на расійскай тэрыторыі, паведаміў у пятніцу Каардынацыйны штаб па справах ваеннапалонных у Кіеве.

Большую частку целаў забралі з данецкага кірунку, гэта значыць з акупаванай расійскімі войскамі часткі Данецкай вобласці на ўсходзе краіны. 451 цела прывезлі з раёнаў Бахмута, Вугледара, Луганскага і Запарожскага кірункаў. Парэшткі 34 чалавек былі перавезеныя з моргаў Расіі.

«Мы ўдзячныя за падтрымку Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа», — заявілі ў штабе па справах ваеннапалонных.

Пасля транспарціроўкі на падкантрольныя ўкраінскім уладам тэрыторыі целы будуць дастаўлены ў адпаведныя ўстановы для правядзення экспертыз. Не паведамляецца, колькі целаў было перададзена праціўніку.

Два папярэднія абмены целамі вайскоўцаў паміж Украінай іРасіяйй адбыліся ў снежні, калі ўкраінскі бок забраў парэшткі 503 чалавек, і ў канцы лістапада, калі вярнулі целы 502 загінуўшых вайскоўцаў.

PAP/вх