Служба бяспекі Украіны (СБУ) затрымала двух грамадзянаў гэтай краіны, якія па заданні Федэральнай службы бяспекі Расіі (ФСБ) выяўлялі базы, дзе знаходзіліся самалёты і баявыя верталёты F-16, перакінутыя Украіне заходнімі краінамі. Пра гэта ў аўторак паведаміла СБУ.
«У выніку спецаперацыі ў раёне аднаго з ваенных аэрапортаў Украіны па гарачых слядах былі затрыманыя двое расійскіх агентаў, якія фатаграфавалі ўзлёт самалёта F-16», — гаворыцца ў паведамленні службы.
Затрыманыя — двое жыхароў горада Крэменчук Палтаўскай вобласці ва ўзросце 22 і 21 год. Іх завербавала жанчына-супрацоўніца ФСБ, якую ўжо ўстанавіла СБУ, тлумачыцца ў заяве.
Завербаваныя ўкраінцы збіралі каардынаты аэрапортаў і аб'ектаў авіяцыйнай інфраструктуры для наступных расійскіх ракетных і беспілотных удараў. Яны былі выкрытыя на пачатковым этапе выканання задач, пастаўленых расійскім бокам.
Матэрыялы праверкі СБУ будуць перададзеныя ў пракуратуру па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства дзяржаўнай здрады ва ўмовах ваеннага становішча. Затрыманым пагражае пажыццёвае зняволенне і канфіскацыя маёмасці.
ав