Цяпер камандаванне разглядае варыянт адыходу, каб пазбегнуць страт.
Дзесяць тысяч украінскіх вайскоўцаў апынуліся пад пагрозай акружэння пасля прарыву расійскіх войскаў праз лінію фронту і іх прасоўвання на крытычна важную лінію забеспячэння з двух напрамкаў у Курскай вобласці РФ, піша The Telegraph.
Расійскія сілы занялі Суджу, якая знаходзіцца прыкладна ў 11 кіламетрах углыб расійскай тэрыторыі, яны перайшлі мяжу з Сумскай вобласцю.
Суджа размешчана ў Курскай вобласці Расіі, населены пункт Украіна кантралявала з канца лета мінулага года пасля нечаканага наступу, што дало ёй рычаг у магчымых перамовах аб спыненні вайны.
Паведамляецца, што значная колькасць паўночнакарэйскіх вайскоўцаў удзельнічае ў гэтым наступе расіян на Суджу, спрабуючы адрэзаць украінскія сілы.
Малодшы сяржант, з якім размаўлялі журналісты The Telegraph, адзначыў, што Украіна разглядае магчымасць адступлення з Курска, каб пазбегнуць страт:
«Мы хочам пазбегнуць страт. Страх акружэння рэальны».
Карта ўкраінскага праекту Deepstate дэманструе, што амаль тры чвэрці ўкраінскіх сіл на тэрыторыі Расіі знаходзяцца ў стане амаль поўнага акружэння і рызыкуюць быць падзеленымі на дзве часткі.
Войскі, якія засталіся паблізу мяжы, маюць сувязь з асноўнымі сіламі праз вузкі калідор даўжынёй каля кіламетра і шырынёй менш за 500 метраў у самым вузкім месцы.
Адзіная ўкраінская дарога да Суджы знаходзіцца ў зоне дзеяння расейскіх беспілотнікаў, што значна ўскладняе намаганні па ўтрыманні раёна і магчымае адступленне.
На тэрыторыі Курскай вобласці працягваюць дзейнічаць элітныя ўкраінскія падраздзяленні, у тым ліку 95-ю дэсантна-штурмавая брыгада, 115-ю механізаваная брыгада і 8-ы асобны полк спецыяльнага прызначэння.
Расійскае прасоўванне на стратэгічна важнай дарозе пачалося неўзабаве пасля таго, як ЗША спынілі абмен разведдадзенымі з Украінай. На думку экспертаў, абмежаванне назірання з боку ЗША дазволіць расійскім войскам дзейнічаць больш свабодна і планаваць атакі, пра якія Украіна не будзе мець інфармацыі.
Афіцэр ваеннай разведкі ў Кіеве заявіў The Telegraph, што спыненне абмену разведдадзенымі эквівалентна «больш-менш поўнаму адключэнню святла».
Гэты наступ расіян пачаўся пасля таго, як прэзідэнт Дональд Трамп забараніў прыватным амерыканскім кампаніям і камерцыйным службам прадастаўляць спадарожнікавыя дадзеныя Украіне, што прывяло да спынення доступу да спадарожнікавых фота кампаніі Maxar Technologies.
Абмежаванне доступу да разведдадзеных таксама негатыўна адбіваецца на здольнасці Украіны прагназаваць расійскія ракетныя ўдары і напады беспілотнікаў.
вх