Беларуская Служба

Адсоткі ад замарожаных расійскіх актываў могуць прызначыць на набыццё дапамогі для Украіны

09.03.2025 13:10
Аб гэтым паведаміў кіраўнік Мінабароны Францыі.
  Mirage 2000.               .
Французскі знішчальнік Mirage 2000. Узбаенне да гэтых машын можа закупіць Францыя за адсоткі ад расійскіх актываў і перадаць Украіне. Фота: Staff Sgt. Michael B. Keller, USAF - http://www.defenseimagery.mil/imagery.html#guid=c76db9cff7064d8452c34c1dfbac9a249119c522, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=19970051

Францыя намерана выкарыстаць працэнты ад замарожаных расійскіх актываў для фінансавання дапамогі Украіне. На закупку зброі для Кіева будзе накіравана 195 мільёнаў еўра, заявіў міністр абароны Себасцьян Лекарню ў інтэрв'ю La Tribune.

«Дзякуючы працэнтам ад замарожаных расійскіх актываў мы атрымаем дадаткова 195 мільёнаў еўра. Сродкі пойдуць на 155-міліметровыя артылерыйскія снарады і бомбы для знішчальнікаў Mirage 2000, якія Францыя ўжо перадала Украіне», — паведаміў кіраўнік Мінабароны Францыі. Францыя таксама плануе перадаць Украіне старыя ваенныя машыны, такія як AMX-10RC і бронетранспарцёры.

Летась краіны «Вялікай сямёркі» пагадзіліся выдзеліць Украіне двухбаковыя крэдыты на 50 мільярдаў долараў, якія Кіеў зможа пагасіць з працэнтаў, атрыманых ад замарожаных расійскіх актываў на 300 мільярдаў долараў ЗША.

IAR/нг