Расія хацела б спыніць усе пастаўкі зброі Кіеву, а яе мінімальная мэта — сарваць пастаўкі ваеннай дапамогі з ЗША, паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на «людзей, знаёмых з пытаннем».
Еўропа, патлумачыў ананімны чыноўнік з Масквы, не хоча пагаджацца на патрабаванні Расіі. Іх рэалізацыя азначала б, што Крэмль здольны пераўзбройвацца падчас спынення агню, а Кіеў быў бы пазбаўлены такіх магчымасцяў.
Ні прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, ні Рада нацыянальнай бяспекі ЗША не адказалі на просьбы пракаментаваць патрабаванні Масквы. Сёння запланаваная размова Трампа і Пуціна.
РАР/вх