Беларуская Служба

Украіна: Лукашэнка хоча палепшыць свой імідж, але ў вайне ён відавочна на баку Расіі

27.01.2025 14:01
Усе заявы аб «беларускіх міратворчых сілах» гучаць абсурдна», лічыць Цэнтр супрацьдзеяння дэзінфармацыі Украіны.
Сцяг УкраіныФота: 1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Заявы Аляксандра Лукашэнкі аб гатоўнасці Беларусі накіраваць ва Украіну міратворчыя сілы з'яўляюцца абсурднай спробай ацяплення іміджу, лічыць Цэнтр супрацьдзеяння дэзінфармацыі, які дзейнічае пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.



«Мірная рыторыка накіраваная на паляпшэнне іміджу Лукашэнкі ў вачах міжнароднай супольнасці. Ягоныя заявы падобныя на расійскую прапаганду, што гэта Захад і Украіна, а не Расія, хочуць, каб вайна працягвалася», - канстатаваў Цэнтр супрацьдзеяння дэзінфармацыі.

Нагадваем, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пакуль не мае намеру накіроўваць сваю армію ў якасці міратворчых сіл ва Украіну. Ён таксама адзначыў, што «толькі беларусы могуць забяспечыць нармальныя адносіны паміж сярэднім і старэйшым братамі», то бок Расіяй і Украінай.

«Такімі заявамі Лукашэнка спрабуе стварыць уражанне, што Беларусь назірае за вайной з боку. Аднак актыўная падтрымка Беларуссю расійскай арміі на пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну зрабіла Мінск саўдзельнікам узброенай агрэсіі Расіі супраць нашай краіны. Таму ўсе заявы аб «беларускіх міратворчых сілах» гучаць абсурдна», - заявілі ў Цэнтры супрацьдзеяння дэзінфармацыі Украіны.

PAP/аз