Украінцаў турбуе рост коштаў і эканамічныя праблемы ў 2025 годзе, чым магчымыя абстрэлы і анексія большай колькасці тэрыторый Расіяй, сведчаць вынікі апытання, праведзенага сацыялагічнай групай «Рэйтынг».
Паводле апытання, 33% украінцаў хвалююцца з росту інфляцыі, 32% баіцца пагаршэння эканамічнай сітуацыі. Толькі 27% рэспандэнтаў непакоіць павелічэнне абстрэлаў, а 25% бачыць пагрозу ў далейшай акупацыі ўкраінскіх тэрыторый.
Іншыя заклапочанасці ўкраінцаў — дэмаграфічны крызіс (18%), скарачэнне міжнароднай дапамогі з боку ЗША (17%) і магчымыя адключэнні электрычнасці і ацяплення (16%). Палітычны крызіс адной з асноўных праблем краіны назвалі 14% рэспандэнтаў.
Больш за тое, большасць апытаных захоўваюць аптымізм адносна будучыні краіны – 71% верыць у дынамічнае развіццё Украіны, а 69% упэўненыя ў сваёй здольнасці адбіць расійскую агрэсію. Усяго 68% грамадзян з надзеяй чакаюць будучых падзей, а 44% адчуваюць гонар за сваю краіну.
Апытанне таксама паказала, што барацьба з карупцыяй (50%) і эканамічны дабрабыт (44%) з'яўляюцца ключавымі фактарамі, якія могуць аб'яднаць украінцаў.
Апытанне праводзілася з 20 лістапада па 4 снежня 2024 года з дапамогай тэлефонных інтэрв'ю, дапоўненых анлайн-апытаннямі. У ім прынялі ўдзел 2 тысячы рэспандэнтаў з усёй Украіны, за выключэннем акупаваных тэрыторый, а таксама дадаткова 3,6 тыс. рэспандэнтаў з прыфрантавых і памежных раёнаў. Максімальная статыстычная хібнасць - 2,2%.
PAP/юл