Беларуская Служба

Роўна тры гады таму на досвітку расійскія войскі ўварваліся ва Украіну. Палякі салідарныя з украінцамі

24.02.2025 07:50
Пуцін тады абвясціў, што Расія пачынае «спецыяльную ваенную аперацыю».
Аўдыё
  • Дэманстрацыя салідарнасці з Украінай у Шчэціне.
      .
Дэманстрацыя салідарнасці з украінцамі ў польскім Шчэціне. PAP/Marcin Bielecki

Сёння роўна тры гады з дня поўнамаштабнага ўварвання расійскай арміі ва Украіну. Гэты дзень стаў трагедыяй для мільёнаў жыхароў Украіны. Сотні тысяч прынялі рашэнне аб выездзе з айчыны, каб перачакаць ліхалецце. Многія аселі ў Польшчы, але для большасці вялікай марай з'яўляецца вяртанне дадому.

З нагоды гадавіны вайны, жыхары польскага Шчэціна зладзілі антываенную дэманстрацыю пад лозунгам «Тры гады ў абарону Украіны і Еўропы». Яна пачалася з хвіліны маўчання, каб ушанаваць ахвяры вайны ва Украіне. Украінцы і палякі сустрэліся на дэманстрацыі на плошчы Салідарнасці.

Генрык Калодзей, ганаровы консул Украіны ў Шчэціне: Я баюся, каб мы, і палякі, і ўкраінцы, і немцы, і французы, не прыйшлі да высновы, што Ялта паўтарылася і свет будзе падзелены па-іншаму. Ды яшчэ горш, што гэты падзел пачнецца ва Украіне.

- Мне цяжка, таму што я больш за ўсіх ведаю, што можа быць вельмі-вельмі дрэнна.

- Са страхам і трывогай я гляджу на тое, што можа здарыцца далей. Я, канечне, моцна трымаю пальцы за Украіну, за свабодную Украіну, за свабодны свет, каб кожны адчуваў сябе свабодным у сваёй краіне і каб кожны кожнага мог падтрымліваць, бо гэта самае галоўнае.

- Мы хочам дадому.

Тры гады таму на досвітку расійскія войскі перайшлі мяжу з Украінай. Расійскае тэлебачанне паказала выступ прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які абвясціў, што Расія пачынае «спецыяльную ваенную аперацыю» ў абарону самаабвешчаных рэспублік ва ўсходняй Украіне, якія Масква раней прызнала незалежнымі дзяржавамі.

IAR/нг