Беларуская Служба

Як толькі Эмерык узыдзе на гару Святы Крыж, прыйдзе канец свету - польская легенда (ФОТА)

07.03.2025 17:00
Знаёмім з цікавымi месцамi ў Свентакшыскім нацыянальным парку - адным з найстарэйшых нацыянальных паркаў у Польшчы.
Аўдыё
  • Свентакшыскі нацыянальны парк
  ,
Курумы на Лысіцы, Свентакшыскі нацыянальны паркFoto: Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Свентакшыскія горы - нескладаныя для турыстаў і зручна размешчаныя ў цэнтральнай Польшчы, маляўнічыя і разнастайныя. Аднак, няхай гэтая ідылічная карціна не ўвядзе вас у зман – згаданы рэгіён Польшчы, ахутаны шматлікімі міфамі і легендамі, нават такімі канчатковымі, як канец свету. Запрашаем у падарожжа па Свентакшыскім нацыянальным парку, дзе на кожным кроку дакранаемся да першабытнасці зямлі.

Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Размешчаны ў цэнтральнай частцы краіны Свентакшыскі нацыянальны парк — адзін з найстарэйшых нацыянальных паркаў Польшчы, пасля Пянінскага і Белавежскага. Афіцыйна парк быў заснаваны ў 1950 годзе, але пачаткі аховы прыроды ў Свентакшыскіх гoрах сягаюць XIX стагоддзя, нагадвае спецыяліст па адукацыі Свентакшыскага нацыянальнага парку Войцех Гарбач(Wojciech Garbacz):

- У нашым парку ёсць эксклаў - гэта такая тэрыторыя па-за асноўнай часткай парку, якая называецца Хэлмова гара (Chełmowa Góra). Там знаходзяцца ўнікальныя папуляцыі польскай лістоўніцы. Згаданыя дрэвы вельмі старая – яны дасягаюць гіганцкіх памераў, а сярод іх растуць унікальныя грыбы, якія больш нідзе ў Польшчы не сустракаюцца. Наступнымі ахоўнымі тэрыторыямі былі Лысая гара(Łysa Góra) і Лысіца(Łysica), створаныя ў 1924 годзе для аховы ўнікальных валуноў і піхтавага лесу.

Шлях на Лысіцу са Святой Катажыны, Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Шлях на Лысіцу са Святой Катажыны, Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Хоць Свентакшыскі нацыянальны парк быў створаны, перш за ўсё, з мэтай аховы старажытнага лесу, у тым ліку характэрнай для парку піхты, якую можна паглядзець, у тым ліку, шпацыруючы адукацыйнай «Сцежкай мамантавых піхтаў», то афіцыйным сімвалам парку з’яўляецца, не піхта, а … алень:

- Так, гэта алень, але не такі звычайны, бо з характэрным крыжам паміж рагамі. Паводле легенды, каля тысячы гадоў таму кароль Баляслаў Храбры запрасіў на паляванне ў мясцовыя лясы сваяка венгерскага князя Эмерыка (Emeryk), які ў падарожжа забраў з сабой рэліквіі Святога Крыжа. Падчас палявання госць пагнаўся за магутным аленем. Жывёла заблыталася ў кустах сваімі вялізнымі рагамі і, калі Эмерык ужо збіраўся стрэліць у яе з лука, убачыў на галаве аленя бліскучы крыж. Князь успрыняў гэта як знак, вырашыў пакінуць рэліквіі на месцы сустрэчы з жывёлай, дзе пазней быў пабудаваны кляштар.

Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Сярэднестатыстычнаму турысту Свентакшыскі нацыянальны парк атаясамліваецца, перш за ўсё, з курумамі, то бок каменнымі россыпамі валуноў, якія ўзніклі ў працэсе марознага выветрывання. Дабрацца да іх можна шляхам з вёскі Новая Слупія(Nowa Słupia) на Лысую гару, інакш Святы Крыж(Święty Krzyż) або з вёскі Святая Катажына(Święta Katarzyna) на Лысіцу(Łysica) (612 метраў над узроўнем мора) – гэта сама высокая горная вяршыня Лысагорскага масіва (Łysogóry).

Вяршыня Святой Агаты  –  лічыцца найвышэйшым пунктам на Лысіцы , Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Вяршыня Святой Агаты – лічыцца найвышэйшым пунктам на Лысіцы , Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Свентакшыскія горы, на тэрыторыі якіх быў створаны нацыянальны парк – гэта адзін з найстарэйшых горных масіваў у Польшчы. Таму парк адыгрывае ключавую ролю не толькі ў ахове лясных, тарфяна-балотных і горных экасістэмаў, а таксама захаванні ўнікальных геалагічных формаў:

- Яны (Свентакшыскія горы –рэд.) важныя, як мінімум, як мінімум, па дзвюх прычынах. Па-першaе, геалагічнaй. Таксама, калі гаворка ідзе пра палеанталогію - тут была выяўлена найбольшая колькасць слядоў дыназаўраў і іншых дагістарычных жывёл. Па-другое, з турыстычнага пункту гледжання - гэта «горы для ўсіх». Яны не такія высокія, каб ты страшэнна стаміўся, як, напрыклад, высокія Татры, але, адначасова, яны не такія нізкія, каб ты не адчуваў, што ўсё ж гэта горы. Падсумоўваючы, Свентакшыскія горы - горы ў поўным сэнсе гэтага слова.

Абацтва на Лысай гару ( інакш Святы Крыж), Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Абацтва на Лысай гару ( інакш Святы Крыж), Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Калі мы адправімся на Лысую гару, інакш Святы Крыж, наведаць кляштарны комплекс, заснаваны бенэдыктынцамі, які з часоў сярэднявечча быў важным духоўным цэнтрам рэгіёна, варта таксама зазірнуць у Музей прыроды Светакшыскага нацыянальнага парку, які знаходзіцца побач з абацтвам:

- На пачатку мы можам пазнаёміцца тапаграфіяй парку – гістарычнай і сучаснай мапамі. Тут паглядзім экспанаты пра культуру і гісторыю чалавечай дзейнасці, якая квітнела тут у рымскія часы; выставы, прысвечаныя лесакарыстанню, паколькі некалі тут існавала вялізная Свентакшыская пушча. Потым мы знаёмімся з геалагічнай гісторыяй Свентакшыскіх гораў; глядзім дыяраму, якая паказвае характэрны свентакшыскі лес. Тут ёсць таксама выставы, прысвечаныя курумам, з якіх можам даведацца: што гэта такое, як выглядае, адкуль паходзіць; экспазіцыі, прысвечаныя характэрным месцам у парку, такім як Хэлмова гара, Клёноўская града (Pasmo Klonowskie) з іх прыродай, асаблівасцямі, прычынай ахоўвы.

Абацтва на Лысай гару ( інакш Святы Крыж), Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Абацтва на Лысай гару ( інакш Святы Крыж), Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Свентакшыскія горы - гэта месца, ахутанае шматлікімі міфамі і легендамі, самая вядомая з іх тычыцца шабашаў ведзьмаў на Лысай гары:

- Свентакшыскія легенды тычацца не толькі сімвала парку, але таксама паходжання курумаў. Менавіта, паводле легенды, калісьці на Лысай гары адбываліся вядзьмарскія шабашы, але, калі там быў пабудаваны кляштар, то касцельныя званы, малітвы законнікаў і набажэнствы сталі перашкаджаць у гэтых сходах. Люцыпар вырашыў справіцца з гэтай праблемай і загадаў д'яблам скінуць на абацтва велізарны валун. Аднак, калі чэрці ляцелі з вялікім палатном, на якім транспартавалі згаданы валун, праспяваў певень і разбудзіў аднаго з законнікаў, які пабег біць у званы на малітву. Спалоханыя чэрці, кінулі валун, які разляцеўся на тысячы кавалачкаў - так узніклі курумы.

Лысіца, Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Лысіца, Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Іншая легенда расказвае пра пілігрыма Эмерыка. Яго скамянелая фігура - на каленях, тварам да гары - знаходзіцца ля ўваходу ў парк у вёсцы Новая Слупія. Паводле яе, гэта былы рыцар, пакараны смерцю за сваю пыху на апошнім этапе паломніцтва на Святы Крыж. Паводле іншай версіі той жа легенды, пілігрым працягвае сваё паломніцтва, а калі ўзыдзе на гару, прыйдзе канец свету.

Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Тым, хто пацікавіўся Светакшыскім нацыянальным паркам, наш суразмоўца прапануе некалькі маршрутаў, адаптаваных для турыстаў з розным узроўнем фізічнай падрыхтоўкі:

- Самы просты варыянту - шлях «Шкляна Гута – Лысая гара» (Szklana Huta – Łysa Góra). Можна прыпаркавацца на пачатку гэтага шляху. Шпацыр зойме прыкладна 45-60 хвілін. Пераадолець трэба каля 1,6 км. Гэта камфортна, асфальтаваная дарога з тратуарам. Зручная сем’ям з дзецьмі. Па дарозе варта спыніцца на адмысловай агляднай пляцоўцы і пагадзець курумы.

Уваход на аглядную пляцоўку на Лысай гару (Святы Крыж). Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Уваход на аглядную пляцоўку на Лысай гару (Святы Крыж). Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Наступны шлях «Нова Слупія - Лысая гара» (Nowa Słupia – Łysa Góra) ўжо больш складаны. Разам з ім праходзіць адукацыйная дарожка. Узнагародай за фізічныя намаганні з’яўляецца цудоўная панарама з кляштарам.

Панарама з кляштарнай вежы на Святым Крыжы, Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Панарама з кляштарнай вежы на Святым Крыжы, Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У сваю чаргу, калі мы сапраўды хочам падняцца на адну з вяршыняў «Кароны польскіх гор» раю скарыстацца шляхам з вёскі Святая Катажына на Лысіцу. Шлях пачынаецца каля каплічкі святога Францішка і цудадзейнай крыніцы, якая лячыць хваробы вачэй. Можна таксама прайсціся па галоўнай чырвонай сцежцы «Свята Катажына – Тшцянка» (Święta Katarzyna -Trzcianka), якая вядзе праз увесь Свентакшыскі масіў. Спускаючыся ў вёску Тшцянка мы можам паглядзець прыклады незвычайных грыбоў, якіх сустракаюцца толькі ў гэтым старажытным лесе.

Лысіца, Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Лысіца, Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

- нашым суразмоўцам быў спецыяліст па адукацыі Свентакшыскага нацыянальнага парку Войцех Гарбач(Wojciech Garbacz).

Каплічка святога Францішка і цудадзейная крыніца – шлях на Лысіцу са Святой Катажыны, Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Каплічка святога Францішка і цудадзейная крыніца – шлях на Лысіцу са Святой Катажыны, Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

А мы нагадваем, што ля ўваходу ў Свентакшыскі нацыянальны парк у Новай Слупіі цяпер будуецца сучасны адукацыйны цэнтр з экспазіцыяй прыроды. Галоўная мэта цэнтру – распаўсюджваць веды пра Свентакшыскі рэгіён у сучаснай і цікавай форме.

Наглядная пляцоўка па дарозе ў Святую Катажыну, Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Наглядная пляцоўка па дарозе ў Святую Катажыну, Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Помнік Стэфану Жаромскаму, які ў сваіх творах захапляўся прыгажосцю Свентакшыскіх гор. Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Помнік Стэфану Жаромскаму, які ў сваіх творах захапляўся прыгажосцю Свентакшыскіх гор. Свентакшыскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net


Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Стэфан Жаромскі – выдатны пісьменнік і… вандал (ФОТА)

23.08.2024 14:01
Пра складанае жыццё знакамітага пісьменніка мы даведаемся больш у Цякотах – месцы дзе Стэфан Жаромскі правёў дзяцінства.