Ваенныя эксперты станоўча ацэньваюць ініцыятыву Мінабароны выдаць антыкрызісную брашуру. Віцэ-прэм’ер і кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш паведаміў, што да канца году кожны паляк атрымае кароткі дапаможнік з інфармацыяй аб тым, што рабіць у сітуацыі пагрозы – як ваеннага крызісу, так і стыхійнага бедства.
Аналітык Defense portal Юліюш Сабак перакананы, што падрыхтоўка такога дапаможніка — гэта добрая ідэя:
— Вяртаемся да тэмы адукацыі ў галіне ўстойлівасці дзяржавы, а не толькі абароны кожнага грамадзяніна. Смяяцца ні з эвакуацыйнага заплечніка, ні з крызіснага дапаможніка, прапанавага міністрам, няма сэнсу, нягледзячы на эру інтэрнэту. Бо інтэрнэт, як ні дзіўна, нехта можа вырубіць, а брашуру, якая ляжыць дома, узламаць цяжэй. Яе трэба будзе абнаўляць і перавыдаваць кожныя 3-5 гадоў.
Крызісны дапаможнік будзе ўключаць, сярод іншага, інфармацыю адносна першай дапамогі і эвакуацыі. Праца над дакументам завяршаецца.
Віцэ-прэм'ер Уладзіслаў Касіняк-Камыш паведаміў, што вядуцца перамовы з прадпрыемствам Poczta Polska наконт распаўсюджу дапаможнікаў сярод насельніцтва. За гэты працэс адказнымі прызначаныя мясцовыя ваяводы.
IAR/эж