Просьба аб упісанні Гданьскай суднаверфі ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА атрымала пазітыўную ацэнку. Ліст у гэтай справе з Цэнтра сусветнай спадчыны даручаны Генеральнай кансерватар помнікаў Магдалене Гавін. У ім падкрэслена, што заява выканала ўсе крытэрыі.
Гэта першы этап ацэнкі перад упісаннем у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Цяпер заява трапіла на разгляд экспертаў з ІКАМОС (Міжнародная Рада па пытаннях помнікаў і гістарычных мясцін).
Польскі бок абгрунтоўваў сваю заяву наступным чынам: «Гданьская суднаверфь з’яўляецца выдатным прыкладам вялікага прамысловага прадпрыемства, а пасьля Другой сусветнай вайны была самым вялікім вытворцаў суднаў у Польшчы і цэлым Усходнім блоку, які працаўладкоўваў тысячы працаўнікоў».
Адначасова для людзей з камуністычнай Еўропы гэта было «акно на свет». Сетка будынкаў, вуліц і адкрытай прасторы Гданьскай суднаверфі стала сведкам падзей, якія многа значылі для аб’яднання дэмакратычнай Еўропы. Гданьская суднаверфь – месца народзін «Салідарнасці» і сімвал падзення жалезнай заслоны ў Еўропе.
Кожны год краіны могуць запрапанаваць адну кандыдатуру для ўнясення яе ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Галасаванне над польскай заявай павінна адбыцца ў 2021 годзе.
ав