Беларуская Служба

Польскае радыё для дзяцей падрыхтавала веснавую серыю падкастаў

11.03.2025 12:00
З 10 сакавіка самыя маленькія слухачы могуць сачыць за незвычайнымі прыгодамі герояў падкаста «Мядзьведзік і Цмок – ахоўнікі казак».
Аўдыё

У аўторак, 11 сакавіка, адбылася прэм'ера «Таемнага жыцця заапарка» - захапляльнага серыяла, створанага ў супрацоўніцтве з Варшаўскім заапаркам. З 10 сакавіка самыя маленькія слухачы могуць сачыць за незвычайнымі прыгодамі герояў падкаста «Мядзьведзік і Цмок – ахоўнікі казак».

Што адбываецца ў заапарку ноччу? Як жывёлы туды трапляюць? Чаму вы не павінны іх карміць? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні можна знайсці ў новым падкасце «Таемнае жыццё заапарка», які вядзе Марта Павалоўска – журналістка Польскага радыё для дзяцей і сувядучая праграмы «Дапаможнік маладога даследчыка». Аўтар правядзе слухачоў у недаступныя для наведвальнікаў месцы, пагутарыць са спецыялістамі і прадставіць незвычайных жывёл з усяго свету.

Новыя серыі будуць выходзіць кожны аўторак на працягу шасці тыдняў. У першым выпуску Марта Павалоўска раскажа пра ролю заапаркаў і іх значэнне для захавання відаў.

«Мядзьведзік і Цмок — ахоўнікі казак» — чарговая прапанова падкасту Польскага радыё для дзяцей, адрасаваная самым маленькім слухачам. На гэты раз дзеці трапяць у незвычайную бібліятэку, дзе жыве бібліятэчны гномік - захавальнік казак і паданняў. На жаль, ён даўно змагаецца з падступнымі ведзьмамі, якія жадаюць разбурыць чароўныя гісторыі. Эльф пачынае губляць сілы, таму ён просіць дапамогі ў вялікага і моцнага Цмока Адася і разумнага і вынаходлівага Мядзведзіка Міхася. Ці ўдасца ім выратаваць казкі і сарваць планы злой Ведзьмы? Пра гэта дзеці могуць даведацца з падкаста.

Новыя серыі будуць выходзіць кожны панядзелак і чацвер на працягу пяці тыдняў. Аўтары падкаста: Лешэк Філіповіч і Войцех Слупіньскі.

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры