Беларуская Служба

У Венгрыі фактычна забаранілі арганізаваць парады роўнасці

19.03.2025 13:14
На думку апазіцыі і праваабаронцаў, закон сур'ёзна парушае грамадзянскія свабоды і свабоду сходаў.
     .
Учора ў Будапешце пратэставалі тысячы чалавек. PAP/EPA/ZSOLT SZIGETVARY

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў папраўку ў Закон аб сходах, якая на практыцы забараняе арганізаваць у гэтай краіне парадаў роўнасці. Учора ў Будапешце тысячы людзей пратэставалі супраць гэтых зменаў.



Венгерскі парламент вельмі хутка прыняў прапанаваную папраўку. На гэта палаце спатрэбіўся ўсяго адзін дзень. Яшчэ хутчэй задумоўваўся прэзідэнт Тамаш Шулёк - праз некалькі гадзін ён падпісаў неадназначны дакумент.

У папраўцы гаворыцца, што ў Венгрыі забараняецца арганізаванне сходаў, якія парушаюць Закон аб абароне дзяцей. Ён забараняе прапаганду так званай ідэалогіі ЛГБТ. Для арганізатараў і ўдзельнікаў такога сходу прадугледжаны высокія штрафы.

Паліцыя атрымала дазвол выкарыстоўваць у гэтай сітуацыі сістэму для распазнавання твараў.

На думку апазіцыі і праваабаронцаў, закон сур'ёзна парушае грамадзянскія свабоды і свабоду сходаў. Учора ў Будапешце супраць яго пратэставалі тысячы чалавек. Спачатку дэманстрацыя прайшла па плошчы Кошута перад парламентам Венгрыі. Затым натоўп перакрыў мост Маргіт. Адбыліся сутычкі з паліцыяй, блакада скончылася да поўначы.

IAR/аз