У Познані пачынаецца найбуйнейшы мэблевы кірмаш у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе
Сёння ў Познані пачынаецца найбуйнейшы мэблевы кірмаш у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе – Meble Polska. У мерапрыемстве прымуць удзел больш за 300 кампаній.
Дырэктар кірмашу Юзэф Шышка адзначыў, што мерапрыемства ўвайшло ў каляндар найважнейшых падзеяў мэблевай індустрыі.
— На кірмаш прыязджаюць людзі, якія гандлююць мэбляй, тут купляюць яе вялікую колькасць і потым прапануюць у сваіх крамах, размешчаных ва ўсёй Еўропе і ў свеце. Таму значэнне гэтага кірмашу вялікае. А калі ў лічбах, то за чатыры дні нас наведае каля 150 тысяч гандляроў мэбляй, прыблізна 300 вытворцаў выстаўляюць сваю прадукцыю. Гэта, у прынцыпе, самыя буйныя прадпрыемствы ў краіне, якія здольныя рэалізаваць маштабныя заказы.
Польшча з'яўляецца лідарам па экспарце мэблі ў Еўропе і займае другое месца ў свеце. Кірмаш у Познані працягнецца да пятніцы 28 лютага.
IAR/яс