Беларуская Служба

Сёлета ў Польшчы з'явіцца 400 км новых аўтадарог 

03.03.2025 07:59
У сёлетнім будаўнічым сезоне будзе ўведзена ў эксплуатацыю 400 кіламетраў хуткасных дарог, што ў 2,5 раза больш, чым у 2024 годзе.
  GDDKiA        20   (4,79  ).
Са студзеня GDDKiA падпісала ўжо шэсць кантрактаў на больш чым 20 млрд злотых (4,79 млрд еўра).Shutterstock/Stockr

Менш чым праз два тыдні, пасля зімовага перапынку, у Польшчы адновіцца будаўніцтва дарог, – піша Rzeczpospolita. З'явіцца больш аўтастрад, хуткасных і аб'язных дарог.

У сёлетнім будаўнічым сезоне будзе ўведзена ў эксплуатацыю 400 кіламетраў хуткасных дарог, што ў 2,5 раза больш, чым у 2024 годзе. План уключае, сярод іншага, будаўніцтва 67 кіламетраў аўтамагістраляў, 214 кіламетраў хуткасных дарог і 119 кіламетраў аб'язных і іншых дарог нацыянальнага значэння.

 «Мы пабудуем адрэзак аўтамагістралі A2  Седльцэ-Бяла-Падляска, дабудуем, пакуль адсутную частку хуткаснай дарогі S3 паміж Свінавуйсцем і Трошынам, таксама з'явяцца 46 кіламетраў аўтастрады S6 ад Кашаліна да Слупска разам з другой аб’язной дарогай Слупска», — паведамляе Галоўнае ўпраўленне дарог і аўтамагістраляў Польшчы (GDDKiA).

Са студзеня GDDKiA падпісала ўжо шэсць кантрактаў на больш чым 20 млрд злотых (4,79 млрд еўра). Сёлета Галоўнае ўпраўленне дарог і аўтамагістраляў абвесціць тэндары, сярод іншага, на будаўніцтва 260 кіламетраў аўтамагістраляў і хуткасных дарог, а таксама на пашырэнне аўтамагістралі А2 дадатковай паласой паміж Лоддзю і Варшавай, таксама плануецца пракладка 134 кіламетраў аб'езных дарог вакол розных мясцовасцей па ўсёй Польшчы.

эж