Беларуская Служба

Усё больш дадзеных з прыватных акаўнтаў карыстальнікаў выцякае за мяжу

05.03.2025 10:45
Рэкардсменам па колькасці запытаў на прадстаўленне дадзеных карыстальнікаў з’яўляюцца ЗША.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:pixelcreatures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Тэхналагічныя кампаніі прадастаўляюць уладам ЗША ўсё больш дадзеных з профіляў сваіх карыстальнікаў, таксама з Польшчы, паведамляе Rzeczpospolita

Паводле высноваў швейцарскай кампаніі Proton, за амаль 10 гадоў Google, Apple і Meta прадаставілі ўраду ЗША дадзеныя з амаль 3 мільёнаў 200 тысяч уліковых запісаў. Гаворка ідзе, у тым ліку, пра электронныя лісты, паведамленні, нататкі з календара і файлы.



«Дадзеныя, якія захоўваюцца ў рамках паслуг амерыканскіх пастаўшчыкоў, могуць быць даступныя без поўнага кантролю карыстальніка і ў адпаведнасці з заканадаўствам другой краіны. Гэта пытанне не толькі прыватнасці, але і лічбавага суверэнітэту Еўропы», - перасцерагае Proton. Паводле адмыслоўцаў, тэхналагічныя кампаніі пагаджаюцца на 80-90 працэнтаў такіх патрабаванняў.

Як падкрэслівае газета, толькі ў другой палове 2023 года і першай палове 2024 года (апошнія 12 месяцаў, за якія ёсць дадзеныя) Вашынгтон накіраваў буйным тэхналагічным кампаніям прыкладна 500 тысяч запытаў на доступ да дадзеных іхных кліентаў. Гэта больш запытаў, чым агулам накіравалі астатнія ўдзельнікі гэтак званага Альянсу 14 вачэй (анг. The Fourteen Eyes), то бок пагаднення аб абмене разведданымі, падпісантамі якога з’яўляюцца, сярод іншага, Вялікабрытанія, Германія, Францыя, Іспанія, Аўстралія і Канада.

Галоўны аперацыйны дырэктар кампаніі Proton Рафаэль Афан (Raphael Auphan),  сцвярджае, што пакуль буйныя тэхналагічныя кампаніі адмаўляюцца ўкараняць шырока распаўсюджанае «канчатковае шыфраванне» (англ. end-to-end encryption, E2EE), велізарныя прыватныя фонды дадзеных карыстальнікаў застануцца «адкрытымі» для злоўжыванняў.

аз

TikTok, Reddit і Imgur апрацоўваюць дадзеныя непаўналетніх карыстальнікаў

04.03.2025 18:20
У красавіку 2023 года брытанскі ICO наклаў на TikTok штраф у памеры 12,7 млн фунтаў (14,5 млн еўра).