Мінулы год прынёс значнае павелічэнне гендарнага балансу ў польскіх фірмах. Доля жанчын у праўленнях кампаній складае амаль 33%, — чытаем у пятнічным выданні Rzeczpospolita.
У той час як буйным кампаніям, якія каціруюцца на біржы, яшчэ трэба прайсці доўгі шлях, каб выканаць патрабаванні дырэктывы ЕС Women on Boards, мы ўжо можам пахваліцца амаль адной трацінай жанчын у іх праўленнях, — сведчаць дадзеныя кампаніі Dun & Bradstreet Poland, якія цытуе газета Rzeczpospolita.
Паводле гэтых дадзеных, за апошні год адбылося рэзкае паляпшэнне гендарнага балансу ў польскім бізнесе. Лік жанчын сярод генеральных дырэктараў павялічыўся больш чым на 3% і дасягнуў 25%, а доля жанчын сярод членаў праўлення павялічылася ажно на 5% да 32,6%.
эж