Падсанкцыйныя ўгнаенні расійскіх вытворцаў даступныя ў польскім гуртавым гандлі. Гэтыя прадукты трапляюць на рынак Польшчы, бо распаўсюджваюцца праз пасярэднікаў, зарэгістраваных у Літве ці Беларусі, — піша Wirtualna Polska. Не дзіва, што яны заваёўваюць польскі рынак, бо тона расійскай калійнай солі на некалькі соцень злотых таннейшая за польскія ўгнаенні.
Wirtualna Polska апісвае гісторыю фермера з Пулаваў, які замовіў неабходныя для веснавых палявых работ угнаенні і атрымаў з Расіі прадукт вытворчасці кампаніі з санацыйнага спісу Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. На мяшках была маркіроўка на польскай мове, а таксама інфармацыя аб тым, што вытворцам угнаенняў з'яўляецца «Щекиноазот» з Тулы ў цэнтральнай Расіі.
Wirtualna Polska таксама цытуе меркаванне дзеяча прафсаюзу «Салідарнасці» ў кампаніі Grupa Azoty, якая з'яўляецца буйнейшым вытворцам калійных угнаенняў у Польшчы. Прафсаюз асцерагаецца ўжо абвешчаных працадаўцам новых скарачэнняў і рэструктурызацыі. «Мы знаходзімся ў стане гандлёвай вайны з Расіяй. Продаж танных расійскіх угнаенняў — гэта аперацыя, накіраваная на знішчэнне польскай і еўрапейскай вытворчасцяў калійных угнаенняў», — адзначылі ў выданні Wirtualna Polska.
эж