Акцыі кампаніі Ілана Маска імкліва таннеюць. На працягу сямі тыдняў, з таго часу, як Маск пачаў працаваць у адміністрацыі Дональда Трампа, акцыі яго маркі Tesla падалі, дасягнуўшы ўзроўню $270,48, калі ў снежні цана акцыі дасягнула піка амаль у 480 долараў – чытаем у выданні Forsal.
Некалькі кампаній з Уол-стрыт на гэтым тыдні, у тым ліку Bank of America, Baird і Goldman Sachs, знізілі мэтавыя цэны на акцыі Tesla. Фінансістаў хвалююць не толькі фундаментальныя паказчыкі, такія як продаж і вытворчасць. Інвестары таксама спрабуюць ацаніць, як палітыка Маска і яго праца ў Белым доме паўплываюць на Tesla.
Перш чым заняць пасаду дарадцы прэзідэнта Трампа і кіраўніка Дэпартаменту эфектыўнасці ўрада (DOGE), Маск узначальваў шэраг прыватных прадпрыемстваў. Цяпер жа самы багаты чалавек у свеце стаў публічным тварам намаганняў адміністрацыі Трампа па рэзкім скарачэнні выдаткаў федэральнага ўрада. Маск таксама працягвае жорсткую палітычную рыторыку ў сацсетцы Х, крытыкуючы суддзяў і прасоўваючы ілжывыя крамлёўскія тэзісы пра прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. У ЗША і Еўропе пашыраюцца пратэсты супраць Маска.
Нават самым аптымістычным аналітыкам прыйшлося прызнаць фатальны ўплыў палітыкі Маска на прывабнасць Tesla і яе прадуктаў для шырокага кола кліентаў і інвестараў.
Інвестары, якія аптымістычна настроены ў адносінах кампаніі, абчаць яе патэнцыял у між іншым у выпуску новых даступных мадэляў электрамабіляў, робатаксі і паслугах беспілотных паездак, а таксама ў вытворчасці чалавекападобных робатаў, здольных працаваць на заводах у бліжэйшай будучыні.
нг