У выпадку віны авіякампаніі пасажыр мае права на фінансавую кампенсацыю за ўскладненні падчас паездкі. Аднак практыка паказвае, што пратэсты авіядыспетчараў або супрацоўнікаў аэрапорта лічацца знешняй прычынай, і кампенсацыі не выплачваюцца, кажа Павел Кунц, эксперт турыстычнага рынку і галоўны рэдактар сайта PanPodroznik.com.
— Пасажыры ў Еўрасаюзе маюць права на 600 еўра кампенсацыі за затрыманы альбо адменены рэйс. Аднак у дадзеным выпадку, кампенсацыі малаверагодныя, бо бартавы персанал авіякампаніі не браў удзелу ў забастоўцы, што лічацца незалежнай ад авіяперавозчыка перашкодай.
У выпадку адмены або затрымкі рэйса авіякампанія абавязана паклапаціцца аб пасажырах і забяспечыць ім харчаванне, пражыванне і магчымасць кантакту з сям'ёй. Дзеянні павінны быць суразмерныя часу чакання, дадае эксперт.
— Калі затрымка зацягваецца больш чым на дзень, авіякампанія абавязана забяспечыць пасажырам начлег у гатэлі, дарогу ў гатэль і назад у аэрапорт. А ў выпадку адмененага рэйсу пасажыр мае права выбраць паміж альтэрнатыўным рэйсам і адмовай ад паслугі. У такой сітуацыі авіякампанія абавязана вярнуць 100 працэнт цаны білета.
Нагадаем, у апошні панядзелак у 13 аэрапортах Германіі прайшлі забастоўкі супрацоўнікаў сектара авіяцыйнай бяспекі, якія працуюць у аддзеле праверкі пасажыраў, персаналу, тавараў і грузаў, а таксама ў зонах абслугоўвання. Забастоўка звязаная з патрабаваннем павышэння заробкаў. У выніку былі адменены больш за 3400 рэйсаў, пацярпелі больш за паўмільёна пасажыраў. Самалёты з аэрапорта імя Шапэна ў Варшаве таксама не ляталі ў Германію.
IAR/яс