Беларуская Служба

У ЗША – дэфіцыт курыных яек. Еўропа адмаўляецца дапамагаць амерыканцам

17.03.2025 16:58
Адміністрацыя Дональда Трампа папрасіла Еўропу дапамагчы ў вырашэнні крызісу.
Курыныя яйкіShutterstock/Nicole Piepgras

У ЗША – дэфіцыт курыных яек. Адміністрацыя Дональда Трампа папрасіла Еўропу дапамагчы ў вырашэнні крызісу. Аднак ніхто дапамагаць не хоча, а прычыны – як эканамічныя, так і палітычныя, паведамляе партал Gazeta.pl.   

Просьбу Вашынгтона наконт паставак яек атрымала Фінляндыя. Аднак у Хельсінкі заявілі, што колькасць, якая б магла быць пастаўленая ў ЗША, не вырашыць пытання дэфіцыту. Раней Фінляндыя ніколі не пастаўляла яек у ЗША. Але б калі і вырашылі экспартаваць прадукцыю, то санітарныя працэдуры і дазволы занялі б шмат часу. 

ЗША падобныя запыты накіравалі Даніі, Швецыі і Нідэрландам. Датчане таксама паведамілі, што не зацікаўленыя прапановай, у падобным тоне выказалася Швецыя. 

Увогуле, адносіны Капенгагена з адміністрацыяй Дональда Трампа напружаныя з-за таго, што прэзідэнт ЗША ўжо некалькі месяцаў высоўвае тэрытарыяльныя прэтэнзіі адносна Грэнландыі – аўтаномнага рэгіёну ў складзе Каралеўства Данія. Нельга таксама забываць пра гандлёвую вайну, якую Трамп аб’явіў Еўрапейскаму Саюзу. 

Цэны на яйкі ў Амерыцы імкліва растуць. У лютым у крамах яны выраслі на 59% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. 

Прычына рэкорднага падаражання - дэфіцыт яек, звязаны з птушыным грыпам. У ЗША з-за распаўсюджвання хваробы прыйшлося забіць 35 млн курэй. Актуальна толькі Турцыя вырашыла дапамагчы Злучаным Штатам – у Амерыку будзе пастаўлена 15 тыс. тон яек.

вс