Колькі зарабляюць кіраўнікі банкаў у Польшчы? На гэтае пытанне дало адказ выданне Dziennik Gazeta Prawna.
Газета апублікавала даныя па заробках старшыняў праўленняў банкаў, якія працуюць на польскім рынку, у 2024 годзе. І так, кіраўнік Santander Bank Polska зарабіў (без выліку падаткаў і ўзносаў) 7 млн 100 тыс. злотых (амаль 1 млн 700 тыс. еўра), старшыні праўленняў Bank Millennium і ING Bank Śląski – па 5 млн 400 тыс. злотых (1 млн 285 тыс. еўра), кіраўнік BNP Paribas Bank Polska - 4 млн 800 тыс. злотых (1 млн 142 тыс. еўра), а старшыня фінансавай установы Bank Handlowy – 4 млн 600 тыс. злотых (1 млн 95 тыс. еўра).
Газета звяртае ўвагу на тое, што ў 2024 годзе чысты прыбытак польскіх банкаў склаў 42 млрд 200 млн злотых (больш за 10 млрд еўра), што азначае 50-працэнтны рост у параўнанні з 2023 годам.
вс