Беларуская Служба

З 1 сакавіка пенсіі ў Польшчы выраслі на 5,5 працэнта

04.03.2025 12:01
З-за таго, што сёлета 1 сакавіка прыпадаў на выхадны дзень, частка пенсіянераў атрымала выплаты раней.
.    .
Пенсія. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 1 сакавіка бягучага года пенсіі ў Польшчы выраслі на 5,5 працэнта. Гэта вынік штогадовай індэксацыі працоўных пенсій і пенсій па інваліднасці.

Як паведаміў прэс-сакратар Упраўлення сацыяльнага страхавання Войцех Дамброўка(Wojciech Dąbrówka), самая нізкая пенсія па ўзросце, пенсія па страце карміцеля і пенсія па поўнай непрацаздольнасці складзе 1 878,91 злотых (449,5 еўра) з улікам падаткаў і збораў, што азначае рост амаль на 98 злотых (амаль 23,5 еўра).  

- Да такой жа сумы (449,5 еўра) павысіцца таксама сацыяльная пенсія. Пенсія па частковай непрацаздольнасці з 1 сакавіка складзе 1 409,18 злотых (больш за 337 еўра).

Таксама будуць праіндэксаваныя памеры грашовых дапамог. Павышэнне распаўсюджваецца, у тым ліку на: дапамогу па доглядзе або дапамогу на сірату.

- Перадпенсійная дапамога складзе 1893,41 злотых(амаль 453 еўра), дапамога на поўнага сірату павялічыцца да 654,48 злотых (156,5 еўра), а дапамога па догляду складзе 348,22 злотых (больш за 83 еўра).

Паколькі першы дзень выплаты - 1 сакавіка - сёлета прыпаў на суботу, то Установа сацыяльнага страхавання яшчэ да гэтага дня выплаціла больш за мільён праіндэксаваных дапамог на агульную суму больш за 139 мільёнаў злотых (больш за 33 мільёны еўра).

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Настроі ў польскай прамысловасці палепшыліся, але не на доўга

03.03.2025 15:01
Паводле эканамістаў, паляпшэнне настрояў здзіўляе ў кантэксце пагрозы ўвядзення мытных пошлін на еўрапейскую прадукцыю.