Беларуская Служба

Кампанія Volvo Cars можа перанесці вытворчасць некаторых сваіх мадэляў у ЗША

06.03.2025 16:26
Гэтае рашэнне залежыць ад магчымага ўвядзення пошлін Дональдам Трампам.
5  Volvo      ES90,
5 сакавіка Volvo прадставіла новы цалкам электрычны седан ES90, свой шосты электрамабіль PAP/EPA/ANDERS WIKLUND

Мытная вайна, пачатая Дональдам Трампам, можа прымусіць некаторых еўрапейскіх аўтавытворцаў да рашучых крокаў. Прыкладам можа быць канцэрн Volvo Cars, які не выключае пераносу часткі вытворчасці ў ЗША, каб пазбегнуць дадатковых выдаткаў, паведамляе партал Business Insider

У мінулым годзе кампанія Volvo Cars перанесла вытворчасць сваіх электрамабіляў EX30 з Кітая ў Еўропу, каб пазбегнуць тарыфаў Еўрапейскага Саюза. Вытворчасць пазадарожніка пачнецца ў Еўропе ў гэтым квартале. Volvo плануе нарасціць вытворчасць у бліжэйшыя месяцы, каб абслугоўваць як еўрапейскі, так і амерыканскі рынкі ў другой палове 2025 года, растлумачыў Reuters генеральны дырэктар канцэрну Джым Роўэн. 

Экспарт аўтамабіляў з Еўропы ў ЗША актуальна абкладаецца мытам у памеры 2,5%, але, хутчэй за ўсё, стаўка вырасце. «Калі яна складзе 10%, то мы справімся з гэтым, але калі яна вырасце да 25%, гэта будзе нашмат складаней з пункту гледжання прыбытку», - сказаў Роўэн. 

Генеральны дырэктар Volvo Cars дадаў, што ў кампаніі ёсць заводы, якія дазволяць ёй перанесці большую частку вытворчасці ў ЗША. «У нас ёсць шмат варыянтаў. Нам проста трэба прыняць канчатковае рашэнне аб тым, якія мадэлі і платформы мы будзем пераносіць. Нам трэба пачакаць і азнаёміцца з тарыфнымі прапановамі, і тады гэта дапаможа нам прыняць рашэнне», — сказаў Роўэн. 

Шведская кампанія, большасць акцый якой трымае кітайскі канцэрн Geely, у сераду прадставіла новы цалкам электрычны седан ES90, свой шосты электрамабіль. Шведская фірма плануе замяніць большасць аўтамабіляў з рухавіком унутранага згарання ў сваёй лінейцы на цалкам электрычныя транспартныя сродкі да 2030 года.

вс