Беларуская Служба

Цана золата б'е гістарычныя рэкорды

18.03.2025 11:07
Кошт золата залежаць, у тым ліку, ад лёсу вайны ва Украіне і «мытнай вайны», якую праводзяць ЗША, лічыць эксперт.
Залатыя зліткіShutterstock/Aleksandar Grozdanovski

Паслабленне пазіцыі долара і пакупкі золата цэнтральнымі банкамі прыводзяць да таго, што цана на каштоўны метал дасягае гістарычных рэкордаў. Унцыя золата на міжнародных рынках каштуе больш за 3 000 долараў.



Дырэктар дэпартамента эканамічных аналізаў Santander Bank Polska Пётр Бельскі(Piotr Bielski), кажа, што ў сувязі з аслабленнем даверу да долара інвестары шукаюць іншыя спосабы бяспечнага ўкладання грошай:

- Амерыканскі долар заўсёды лічыўся бяспечнай валютай; што нават у выпадку крызісу ў ЗША нашыя актывы будуць бяспечныя. Зараз пачуццё даверу да амерыканскай валюты крыху зменшылася і таму інвестары шукаюць альтэрнатывы долару, а золата – адна з іх.

Пётр Бельскі дадаў, што далейшы рост цаны золата магчымы, але не вырашаны:

- Напрыклад, у выпадку заключэння перамір’я на Блізкім Усходзе і ва Украіне, адмовы амерыканскай адміністрацыі ад працягвання «мытнай вайны» – сітуацыя долара памянялася б, а цана золата пачала б зніжацца. Ці такім чынам адбудзецца – невядома, а няўпэўненасць прычыняецца да росту цаны золата.

Некалькі дзён таму старшыня Нацыянальнага банка Польшчы Адам Глапіньскі абвясціў аб павелічэнні польскіх запасаў золата да 480 тон. Ён падкрэсліў, што гэта ставіць Польшчу на 13-е месца ў свеце па колькасці рэзерваў золата.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Нацбанк Польшчы пакажа свае залатыя рэзервы

13.03.2025 18:45
Старшыня Нацыянальнага банку Польшчы паведаміў пра павелічэнне польскіх залатых рэсурсаў да 480 тонаў.