Беларуская Служба

Еўрапейскія лідары праігнаруюць Орбана і Фіцу – не будуць іх угаворваць падтрымаць агульную пазіцыю ЕС па Украіне

06.03.2025 16:14
Афіцыйныя Будапешт і Браціслава лічаць, што еўрапейская вайсковая падтрымка Кіева з’яўляецца перашкодай на шляху да мірных перамоў.
    . , 6  2025
Уладзімір Зяленскі на саміце ЕС. Брусэль, 6 сакавіка 2025 года PAP/EPA/OLIVIER MATTHYS

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў чацвер удзельнічае ў саміце Еўрасаюза ў Брусэлі, на якім абмяркоўваюцца пытанні ўзмацнення дапамогі Украіне ў вайне з Расіяй і ўмацавання абаронных магчымасцяў Еўропы, паведамляюць польскія СМІ. 

У каментары перад сустрэчай Зяленскі падзякаваў еўрапейскім лідарам за падтрымку. «Мы вельмі ўдзячныя, што мы не адны. Гэта не проста словы, мы гэта адчуваем», - сказаў украінскі прэзідэнт. Зяленскі пагутарыў з журналістамі разам з кіраўніком Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен і старшынёй Еўрарады Антоніу Коштам. 

Фон дэр Ляен заявіла ў сваю чаргу аб «пераломным моманце для Еўропы». «Еўропа сутыкаецца з відавочнай і рэальнай небяспекай, і таму павінна быць у стане абараніць сябе, гэтак жа як яна павінна зрабіць Украіну здольнай да абароны і да таго, каб дамагацца трывалага і справядлівага свету», – падкрэсліла Уршуля фон дэр Ляен. 

Польская Gazeta Wyborcza зазначае, што прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан і яго славацкі калега Роберт Фіца ўжо заявілі, што прыменяць вета адносна рашэнняў, прынятых на саміце і датычных Украіны. Браціслава і Будапешт вядомыя ў Еўропе сваёй прарасійскай палітыкай, таму іх паставу можна прадбачыць. Пры гэтым Венгрыя хутчэй за ўсё адмовіцца ад падпісання дакументу, у якім гаворыцца агульна пра падтрымку Украіны, без канкрэтнай фінансавай сумы.

Афіцыйныя Будапешт і Браціслава лічаць, што еўрапейская вайсковая падтрымка Кіева з’яўляецца перашкодай на шляху да мірных перамоў. Аднак еўрапейскія лідара не будуць доўга ўгаворваць Орбана і Фіцу, а прымуць дакумент большасцю галасоў, паведамляе Gazeta Wyborcza са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

вс