На Каляды пачынаецца завочны суд над стэндап-комікам Славам Камісаранкам. Імя 39-гадовага коміка з'явілася ў раскладзе судоў, паведамляе «Наша Ніва».
Вячаслава Камісаранка абвінавачваюць у «паклёпе на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК).
За гэта мужчыне пагражае да пяці гадоў калоніі завочна і буйны штраф.
Суд адбудзецца 24 снежня ў Мінскім гарадскім судзе. Судзіць Камісаранку будзе Настасся Папко. Яна працуе па палітычных справах больш за 10 гадоў.
Нагадаем, пра будучы суд над Камісаранкам стала вядома ў жніўні 2024 года. Сам комік яшчэ напачатку 2022 года абвясціў, што яго шукае беларускі КДБ і з'ехаў з Расіі.
аз