Кіраўнік вайсковага ўраду М’янмы Мін Аўнг Глайнг абмяркоўваў у Мінску пастаўкі зброі.
Як паведаміла выданне Mizzima News Media, заснаванае ў 1998 годзе ў Індыі ветэранамі дэмакратычнага паўстання ў М’янме ў 1988 годзе, у часе візіту ён правёў сустрэчы з афіцыйнымі асобамі і ўзяў удзел у бізнэс-форуме, які прайшоў у мінскім «Прэзідэнт-гатэлі». Пра гэта інфармуе Радыё «Свабода».
«У часе візіту Мін Аўнг Глайнг абмеркаваў пытанні эканамічнага і гандлёвага супрацоўніцтва і бяспекі, уключаючы пастаўкі зброі», — адзначаецца ў матэрыяле выдання.
Журналісты нагадалі, што ў справаздачы прадэмакратычнага руху Justice for Myanmar за 2022 год Беларусь была адзначаная як адна з краін, што пастаўляе зброю ваеннаму рэжыму М’янмы.
У выданні нагадалі, што Беларусь у 2021 годзе выступіла супраць рэзалюцыі ААН, у якой асуджалі вайсковы пераварот. У верасні 2023 году М’янма акрэдытавала ў Беларусі свайго вайсковага аташэ.
7 сакавіка кіраўнік вайсковага ўраду М’янмы Мін Аўнг Глайнг, які прыехаў у Мінск адразу пасля перамоў у Маскве з Уладзімірам Пуціным, сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам.
вс
здымак: сцяг М'янмы