Беларуская Служба

Праз тры месяцы пасля вызвалення з наваполацкай калоніі памёр былы палітвязень. Яму было 48 гадоў

14.03.2025 18:34
Валянцін Іваноўскі — жыхар Ліды, затрыманы ў ліпені 2022 года па артыкуле аб абразе Лукашэнкі.
          ,
Праз тры месяцы пасля вызвалення з наваполацкай калоніі памёр жыхар Ліды, былы палітвязень Валянцін Іваноўскікрыніца: dissidentby

Праз тры месяцы пасля вызвалення з наваполацкай калоніі памёр жыхар Ліды, былы палітвязень Валянцін Іваноўскі. Яму было 48 гадоў, паведамляе dissidentby. Прычыны смерці невядомыя. 

Валянцін Іваноўскі — жыхар Ліды, затрыманы ў ліпені 2022 года па артыкуле аб абразе Лукашэнкі. Суд прыгаварыў яго да двух гадоў калоніі. 

У маі 2024 года Валянцін Іваноўскі выйшаў на свабоду, але праз некалькі месяцаў яго не стала — мужчына памёр у жніўні. Пра смерць былога палітвязня стала вядома толькі цяпер.

вс