Беларуская Служба

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі пройдзе сёлета ў Берліне

17.03.2025 14:00
Кангрэс даследчыкаў Беларусі праводзіцца з 2011 года, раней ён адбываўся пераважна ў Вільні ці Коўне. Год таму Кангрэса не было.
 K
Міжнародны Kангрэс даследчыкаў Беларусіnashaniva.com

Чарговы Кангрэс даследчыкаў Беларусі запланаваны на 25-27 верасня 2025 года ў Берліне. Пра гэта паведаміў адзін з арганізатараў кангрэсу Аляксей Ластоўскі на сваёй старонцы ў Facebook.



«Паводле інфармацыі ад старшыні Аргкамітэта Русціса Камунтавічуса Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца ў Берліне 25-27 верасня 2025 года, асноўным акадэмічным партнёрам выступіць Універсітэт Гумбальта (Humboldt-Universität zu Berlin). Хутка з’явіцца call for panels», - напісаў Аляксей Ластоўскі.

Кангрэс даследчыкаў Беларусі праводзіцца з 2011 года, раней ён праводзіўся пераважна ў Вільні ці Кoўне, год таму Кангрэса не было, нагадвае «Наша Ніва».

аз