Беларуская Служба

У Мінску пачынаюць судзіць эстонца і вядомага баскетбольнага суддзю

17.03.2025 15:05
Палітычных вязняў больш за год утрымліваюць пад вартай.
У Мінску пачынаюць судзіць эстонца Алана Роя і баскетбольнага суддзю Аляксандра Сырыцуt.me/viasna96

Мінскі гарадскі суд 17 сакавіка пачынае разглядаць крымінальную справу супраць эстонца Алана Роя і баскетбольнага суддзі Аляксандра Сырыцы, якога затрымалі летась па вяртанні ў Беларусь. Палітвязняў больш за год утрымліваюць пад вартай. Іх справу будзе разглядаць суддзя Анжэла Касцюкевіч, паведамляе «Вясна».

У залежнасці ад ролі кожнага з іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім); ч. 1 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі); ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі); ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы); ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).

Вядома, што 16 студзеня 2024 года КДБ прыняў рашэнне аб прызнанні «экстрэмісцкім фармаваннем» фонду «Fund of Belarus Friend LTD». У рашэнні ведамства былі пазначаныя людзі, якія нібыта маюць дачыненне да фонду: Алег Стэфановіч і Аляксандр Сырыца, а таксама Алан Роя.

аз

Амаль 160 чалавек асудзілі ў лютым у Беларусі паводле палітычных справаў

17.03.2025 13:03
Самымі распаўсюджанымі па-ранейшаму застаюцца групавыя працэсы над цэлымі групамі сваякоў і сем'ямі паводле «народнага» артыкула КК.