Беларуская Служба

Павел Латушка стварае свой фонд

17.03.2025 18:40
Фонд Паўла Латушкі фігуруе сярод арганізатараў Дня Волі ў Варшаве.
 .
Павел Латушка.screenshot z Youtube

Сярод арганізатараў Дня Волі, які плануецца ў Варшаве 23 сакавіка, фігуруе  Фонд Паўла Латушкі. Пакуль гэта не юрыдычная асоба, цяпер рыхтуецца яго статут, а пасля чарга дойдзе і да рэгістрацыі, паясніў палітык «Нашай Ніве».



«На сёння гэта публічная дэкларацыя аб намеры яго стварыць, — кажа палітык. — Аднак ужо цяпер узнікае неабходнасць аказваць падтрымку і дапамогу розным праектам».

Павел Латушка плануе перадаць у Фонд частку сродкаў, атрыманых ім ад прэміі «Салідарнасць» імя Леха Валэнсы.

«Таксама данаты, спонсарскую дапамогу, па якую я звяртаюся да канкрэтных замежных кампаній і фізічных асобаў.

Першыя запыты, на якія я пастараўся адрэагаваць — гэта фінансавая падтрымка акцыі да Дня Волі, якая адбудзецца ў Варшаве 23 сакавіка, а таксама новыя пастаноўкі «Вольных Купалаўцаў», — расказаў Павел Латушка.

аз