Беларуская Служба

Лукашэнка абмеркаваў з Рыжанковым крокі па аднаўленні даверу з заходнімі краінамі

18.03.2025 15:03
Аднак не удакладняецца, якія менавіта пытанні абмяркоўваліся ў гэтым кантэксце.
Аляксандр Лукашэнкаhttps://www.belta.by/president/view/lukashenko-perspektivy-belorusskogo-diplomaticheskogo-prisutstvija-v-rjade-stran-ne-prosmatrivajutsja-435907-2021/

Аляксандр Лукашэнка 18 сакавіка абмеркаваў з міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым крокі па аднаўленні даверу ў адносінах з партнёрамі, у тым ліку з шэрагам заходніх дзяржаў. Аб гэтым кіраўнік знешнепалітычнага ведамства расказаў журналістам па выніках рабочай сустрэчы з Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка ва ўступным слове абазначыў шэраг пытанняў для размовы. Гэта прапрацоўка візітаў, рэалізацыя планаў па развіццю супрацоўніцтва, у тым ліку з Кітаем. У ліку тэм таксама праца на пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага саюза і падрыхтоўка да правядзення саміту з улікам старшынства Беларусі ў гэтым інтэграцыйным аб'яднанні ў бягучым годзе. Акрамя таго, Лукашэнка плануе правесці нараду з беларускімі пасламі.

«З кіраўніком дзяржавы таксама быў абмеркаваны шэраг пытанняў па рэалізацыі нейкіх нашых крокаў і крокаў нашых партнёраў па аднаўленні даверу ў адносінах. Гэта датычылася ў тым ліку і шэрага заходніх дзяржаў», - адзначыў Максім Рыжанкоў.

Якія менавіта пытанні абмяркоўваліся ў гэтым кантэксце, міністр не ўдакладніў. Аднак яшчэ напрыканцы мінулага года Лукашэнка, напрыклад, расказваў аб просьбах ЗША пашырыць дыпламатычную прысутнасць у Беларусі.

Белта/ав