Беларуская Служба

Беларускія сілавікі зламалі рэбры і хрыбетнік расійскаму коміку, які высмеяў «СВА»

19.03.2025 15:03
рцемій Астанін жартаваў пра адзін з расійскіх рэгіёнаў, дзе маці загінулых акупантаў атрымалі ў падарунак мясарубкі. 
Беларускія сілавікі так жорстка затрымлівалі коміка Арцемія Астаніна.

Беларускія сілавікі так жорстка затрымлівалі коміка Арцемія Астаніна, што зламалі яму рэбры і хрыбетнік. Расійскі комік быў абвешчаны ў Расіі ў вышук за жарты пра ўдзельнікаў вайны супраць Украіны. Астанін спрабаваў збегчы праз Беларусь, паведамляе nashaniva.com.

Пра цяжкія траўмы — зламаныя рэбры і хрыбетнік — паведаміў адвакат гумарыста ў судзе пры абранні меры стрымання. На фоне траўмы ў Астаніна пачаліся праблемы з лёгкімі.

17 сакавіка ў Беларусі быў затрыманы комік Арцемій Астанін і перададзены ў Расію. У РФ супраць яго завялі крымінальную справу за жарты. Паводле расійскага СК, на канцэрце Астанін «выказваў негатыўныя і абразлівыя каментары на адрас удзельніка спецыяльнай ваеннай аперацыі». 

Беларускія ж сілавікі пасля затрымання прычапілі на затрыманага стэндапера мясарубку. Арцемій Астанін жартаваў пра адзін з расійскіх рэгіёнаў, дзе маці загінулых акупантаў атрымалі ў падарунак мясарубкі. Але насамрэч, такая гісторыя сапраўды была. У Мурманскай вобласці «Адзіная Расія» падарыла маці загінулых удзельнікаў вайны мясарубкі — у партыі сцвярджаюць, што жанчыны самі пра гэта папрасілі.

эж