Беларуская Служба

Звольнілі шматгадовую дырэктарку «Белсатa»

12.03.2024 19:03
Агнешка Рамашэўская-Гузы працавала на тэлеканале 17 гадоў.
Agnieszka Romaszewska
Agnieszka RomaszewskaPolskieRadio.pl

Дырэктарку «Белсатa» звольнілі пасля 17 гадоў працы на тэлеканале і 32 гадоў – у TVP. Пра гэта Агнешка Рамашэўская-Гузы паведаміла ў Фэйсбуку 12 сакавіка.

Яна дадала, што спачатку ёй прапанавалі звольніцца па ўласным жаданні і на надзвычай выгадных умовах, але яна на гэта не пагадзілася.

«Яшчэ мне сказалі, што бюджэт тэлеканалу скарачаюць на 47 працэнтаў і гэта рашэнне Міністэрства замежных спраў. Канал плануюць падзяліць, таму рускамоўныя праграмы, верагодна, будуць пераведзены на TVP World», – напісала Рамашэўска-Гузы.

Хто стане новым дырэктарам тэлеканалу, пакуль не паведамляецца.

Як паведамляе «Белсат» ліквідатар TVP S.A. Даніэль Горгаш у размове з Агнешкай Рамашэўскай-Гузы не выказаў ніякіх засцярог наконт ейнай працы ці дзейнасці самога канала. Рашэнне ён абгрунтаваў неабходнасцю «новага адкрыцця» ў сітуацыі рэзкага скарачэння бюджэту станцыі ў 2024 годзе

аз

Дырэктарка «Белсата»: Бюджэт тэлеканала скарачаецца амаль удвая, давядзецца зліквідаваць шмат перадачаў

08.03.2024 14:06
Дырэктарка тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўска-Гузы перакананая, што ніводная ўстанова не можа перажыць такога скарачэння.