Беларуская Служба

Чэргі грузавікоў на мяжы з ЕС доўгія як ніколі

14.03.2024 14:06
1 сакавіка Літва закрыла на мяжы з Беларуссю пункты пропуску «Лаварышкіс» («Катлоўка») і «Райгарадас» («Прывалка»).
    -
Пункт пропуску «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжы gpk.gov.by

Рэкорд прапускной здольнасці з пачатку 2024 года ўстаноўлены на межах Беларусі з краінамі Еўрасаюза. Уезду ў Латвію, Літву і Польшчу чакаюць амаль 3 тыс. 200 грузавых аўтамабіляў, паведаміў Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.

«Закрыццё Літвой двух пунктаў пропуску, скарачэнне колькасці маршрутаў у перавозчыкаў і ігнараванне норм пропуску сумежнымі краінамі прывялі да істотнага павелічэння часу чакання ўезду ў ЕС», – падкрэслілі ў ведамстве.

Уезду ў Літву чакае 2 тыс. 250 грузавых трэйлераў. Самы загружаны маршрут на гэтым напрамку праходзіць праз «Мядзінінкай» (КПП «Каменны Лог») – яго кантрольныя службы за суткі аформілі ўсяго 12% грузавікоў.

Амаль у чатыры разы за суткі павялічылася чарга легкавых аўто перад літоўскім КПП «Мядзінінкай» – з 50 да 190 машын.

1 сакавіка Літва закрыла на мяжы з Беларуссю пункты пропуску «Лаварышкіс» («Катлоўка») і «Райгарадас» («Прывалка»).

вс

здымак: актуальна закрыты памежны пераход «Прывалка» («Райгарадас» па літоўскаму боку) 

Літва зноў узняла пытанне пра закрыццё пераходаў на мяжы з Беларуссю

06.02.2024 21:07
Канчатковае рашэнне па гэтых прапановах прыме ўрад Літвы.

З сённяшняга дня Літва закрыла чарговыя два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

01.03.2024 14:57
Раней на мяжы Літвы і Беларусі працавала шэсць кантрольна-прапускных пунктаў.