Беларуская Служба

Даклад БАЖ і JFJ: у 2023–2024 гадах адбылося 759 атак на беларускіх журналістаў

11.02.2025 17:39
Цяпер за кратамі ў Беларусі знаходзіцца 41 супрацоўнік СМІ.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Shutterstock/wellphoto

Фонд Justice for journalists і Беларуская асацыяцыя журналістаў апублікавалі сумесны даклад «Напады на работнікаў СМІ ў Беларусі ў 2023–2024 гадах». Поўны тэкст дакумента можна прачытаць тут.

Даследчыкі прааналізавалі 759 атак/пагроз у адносінах да прафесійных і грамадзянскіх медыяў і рэдакцый традыцыйных і анлайн-СМІ. Практычна ўсе інцыдэнты супраць работнікаў медыяў ініцыявалі ўлады. 96% усіх зафіксаваных інцыдэнтаў адбываліся праз судовы і/ці эканамічны ціск. У 2017–2020 гадах колькасць такіх атак складала 83–85%, а ў 2021–2022 гадах гэты паказчык вырас да 94%.

Цяпер за кратамі ў Беларусі знаходзіцца 41 супрацоўнік СМІ.

Даследчыкі спасылаюцца на лічбы БАЖ, паводле якіх з 2020 года каля 400 журналістаў пакінулі Беларусь, а астатнія, якія засталіся ў краіне, працуюць у падполлі або сышлі з прафесіі.

нг