«Беларусы — самадастатковая нацыя і выступаюць супраць вайны. Яны не маюць патрэбы ў Расіі ў якасці «паплечніка» і «старэйшага брата», — гаворыцца ў звароце лідаркі дэмакратычных сілаў Беларусі Святланы Ціханоўскай з нагоды 3-яй гадавіны пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
Палітык лічыць, што Расія ўчапілася ў Беларусь і зрабіла яе саўдзельнікам агрэсіі, але беларусы працягваюць выступаць супраць вайны і «не патрабуюць такога старэйшага брата. Мы супраць вайны і імкнёмся выхоўваць дзяцей, якія шануюць мір і волю, а не адгароджваюцца ад іншых калючым дротам».
«Таму я звяртаюся да вас з заклікам: не дайце шанцу «рускаму свету» прарасці ў вас. Не верце ніводнаму слову пра «неабходныя страты» і «дэнацыфікацыю», — заклікала лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі.
эж