Беларуская Служба

8 краін далучыліся да 16-га пакету санкцыяў ЕС супраць Беларусі

19.03.2025 11:10
Гэтыя санкцыі ўвялі 24 лютага да трэцяй гадавіны пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання.
Сцяг ЕСRalph/pixabay.com/CC0 Public Domain

8 краін, якія не ўваходзяць у ЕС, далучыліся да 16-га пакету санкцыяў супраць Беларусі, паведамілі ў замежнапалітычнай службе Еўрасаюза. Гаворка ідзе пра Албанію, Боснію і Герцагавіну, Ісландыю, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыю, Паўночную Македонію, Нарвегію і Украіну.



«Яны будуць сачыць за тым, каб іх нацыянальная палітыка адпавядала гэтаму рашэнню. Еўрасаюз прымае да ведама гэтыя абавязанні і вітае іх», - адзначаецца ў афіцыйнай заяве.

Еўрасаюз 24 лютага ўвёў санкцыі супраць Беларусі за падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Яны прадугледжваюць, пашырэнне забароны на транзіт праз Беларусь тавараў, якія могуць садзейнічаць нарошчванню прамысловых магутнасцей і машынабудаваньня ў краіне.



 «Свабода» нагадвае, што ўся прадукцыя, пастаўкі якой прапануюць забараніць, падзелена на 10 катэгорыяў:

- Электроніка (электронныя прылады і кампаненты, у тым ліку мікрасхемы, працэсары, інтэгральныя схемы, праваднікі, электрамодулі, абсталяванне ды інш.);

-Камп'ютары і спецыяльныя кампаненты для іх (не тычыцца тавараў для асабістага карыстання фізічных асобаў);

- Тэлекамунікацыйнае абсталяванне (для працы пры надзвычай нізкіх і высокіх тэмпературах, сістэмы перадачы звестак і кампаненты для іх, рэтрансляцыйнае абсталяванне, транскодэры, абсталяванне для шыфравання й крыптаграфіі ды інш.);

-Сенсары і лазеры (марское ці наземнае акустычнае абсталяванне, здольнае выяўляць або вызначаць месца знаходжання падводных аб’ектаў і кампаненты да іх, аптычныя датчыкі, камеры, аптычныя фільтры ды інш.);

- Навігацыя і авіятэхніка (бартавое абсталяванне сувязі, усе інерцыйныя навігацыйныя сістэмы для самалётаў, іншае авіяцыйнае абсталяванне і кампаненты да іх і пад.);

 -Вадаплавы, марскія сістэмы ці абсталяванне і спецыяльна распрацаваныя для іх кампаненты (тэлевізійныя сістэмы, падводныя тэлекамеры ды інш.);

 -Аэракасмічныя прылады і рухавікі (дызельныя рухавікі, трактары і спецыяльна распрацаваныя кампаненты для іх, колавыя і дарожныя цягачы грузападымальнасцю 9 тонаў і больш і інш.);

- Іншая прадукцыя (абсталяванне для здабычы або выведвання нафты, сістэмы кантролю газу і дэтэктары для іх, абсталяванне для сейсмалагічных вымярэнняў, хімічныя рэчывы для электроннай прамысловасці ды інш.);

 -Спецыяльныя матэрыялы і спадарожнае абсталяванне (хімічныя рэчывы, якія ўваходзяць у склад слёзатачывага газу, дымавыя шашкі, балёнчыкі, гранаты, іншыя піратэхнічныя вырабы двайнога прызначэння і кампаненты да іх, парашкі і фарбавальнікі для зняцця адбіткаў пальцаў, дазіметры ды інш.);

Апрацоўванне матэрыялаў (абсталяванне для выяўлення і ідэнтыфікацыі выбуховых рэчываў або дэтанатараў і інш.).

аз