Беларуская Служба

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма скончыў жыццё самагубствам

19.03.2025 12:21
За два тыдні да выхаду «кіно» Станіслаў Брыкін быў знойдзены мёртвым у лагеры для ўцекачоў у Пабрадзе.
Юлія БрыкінаКадр з прапагандысцкай стужкі

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма «Чужое неба» Юліі Брыкінай скончыў жыццё самагубствам. За два тыдні да выхаду «кіно» Станіслаў Брыкін быў знойдзены мёртвым у лагеры для ўцекачоў у Пабрадзе, — паведамляе euroradio

Брыкіна вярнулася з Еўрасаюза ў Беларусь і дала БТ вялікае інтэрв'ю пра праблемы жыцця ў эміграцыі. Яно стала асновай для «Чужога неба». Іншых «удзельнікаў» фільма запісалі для яго падманам (нехта прыкінуўся супрацоўнікам Офіса Святланы Ціханоўскай і падмануў аператарку, і яна запісала расказы беларусаў пра праблемы ў эміграцыі і адправіла, атрымліваецца, прапагандыстам).

Кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак піша, што пасля ад'езду з Беларусі сям'я Брыкіных спрабавала ўладкавацца ў Германіі. Але ў прытулку ім адмовілі, бо ў ЕС яны ўязджалі праз Літву. Гэта была першая бяспечная краіна, дзе яны апынуліся, і па Дублінскім пагадненні немцы адправілі іх туды.

Далей Юлія Брыкіна нейкім чынам апынулася ў Беларусі, а Станіслаў — у лагеры для ўцекачоў.

эж