Беларуская Служба

Міністр абароны Польшчы: На фоне вайны мы павінны быць гатовы да выканання саюзніцкіх абавязкаў па НАТА

27.05.2023 14:04
Зараз Войска Польскае налічвае 172 тысячы жаўнераў.
 , 27        ,
У суботу, 27 траўня ў Польшчы адзначаецца Дзень ветэрана замежных місіяў, Новы Двур МазавецкіФота: PAP/Rafał Guz

У суботу, 27 траўня ў Польшчы адзначаецца Дзень ветэрана замежных місіяў.Штогод цэнтральныя святкаванні праходзяць у розных гарадах Польшчы, сёлета гэта – Новы Двур Мазавецкі. Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак, выступаючы на свяце,  падзякаваў салдатам і афіцэрам за ўсё, што яны зрабілі, служачы на польскай зямлі, а таксама і за межамі краіны.

Міністр Марыюш Блашчак падкрэсліў, што польскае войска на фоне вайны ў Еўропе павінна быць гатовае да выканання саюзніцкіх абавязкаў.

-Мы актыўны чалец НАТА, нашы місіі таксама праходзяць у фармаце ЕЗ ды ў фармаце ААН. Такім чынам мы будуем моцную пазіцыю нашай дзяржавы на міжнароднай арэне, але таксама будуем бяспеку нашай радзімы, таму што наша актыўнасць, наша моц у саюзах надзвычай важная ў сітуацыі, якая можа ўяўляць для нас пагрозу. Гэта механізм, які дзейнічае гадамі.

Паводле, Марыюша Блашчака зараз Войска Польскае налічвае 172 тысячы жаўнераў.

iar/эж

Польшча вядзе вельмі прасунутыя перамовы аб атрыманні ад Швецыі самалётаў ранняга папярэджання

22.05.2023 17:28
Міністр Марыюш Блашчак падкрэсліў, што набыццё машынаў са Швецыі мае на мэце ўмацаванне абароны краіны і ўсяго ўсходняга флангу NATO.

Блашчак у Бруселі: Польшча абавязана абараняць паветраную прастору на ўсходнім флангу

25.05.2023 14:37
«Польшча з’яўляецца краінай на ўсходнім флангу NATO, таму мы маем пэўныя абавязкі, якія вынікаюць не толькі з абавязку абараняць польскую паветраную прастору, але таксама абараняць, напрыклад, паветраную прастору краін Балтыі. Таму мы адкрытыя для прапаноў і прапаноў. Мы гаварылі пра гэта падчас сённяшняй сустрэчы», – падкрэсліў віцэ-прэм’ер Блашчак.