Лідары Бухарэсцкай дзявяткі сустракаюцца, у аўторак 6 чэрвеня ў Славаччынне. У сустрэчы ў Браціславе прымаюць удзел дзевяць прэзідэнтаў краін усходняга флангу НАТА, у тым ліку, прэзідэнт Польшчы Анджэя Дуды. У сустрэчы таксама возьме ўдзел генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг.
Кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Марцін Пшыдач адзначыў, што сённяшняе сустрэча адбываецца за некалькі тыдняў да саміту НАТА ў Вільні.
«Важна, каб прэзідэнты краінаў Бухарэсцкай дзявяткі сёння ў Браціславе размаўлялі на адной мове ў кантэксце нашых прыярытэтаў – гаворка ідзе пра тое, каб НАТА працягвала палітыку абароны і стрымлівання Расіі, адштурхоўваючы Расію як мага далей. Адначасова працяг падтрымкі Украіны ў рамках шырокай кааліцыі, відавочна, што НАТА не уцягнутае ў канфлікт», – заявіў дыпламат.
Кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі Канцылярыі прэзідэнта дадаў, што прэзідэнт Польшчы плануе сустрэчу з прэзідэнтамі Чэхіі і Літвы. Анджэй Дуда таксама сустрэнецца з польскімі бізнесоўцамі, якія працуюць у Славаччыне.
iar/эж