Тры гады таму паўстала Польскае радыё для Украіны, частка агульнанацыянальнага грамадскага вяшчальніка Польскага радыё. За апошні год станцыя пашырыла сваю прапанову, запусціўшы ранішнюю праграму ў прамым эфіры, пашырыўшы сетку падкастаў і пачаўшы рэтрансляцыю ў некаторых гарадах Украіны.
Пачынаючы з 17 сакавіка 2022 года, Польскае радыё для Украіны, як першае ў Польшчы, пачало вяшчанне навін на ўкраінскай мове. Станцыя вяшчае кожны дзень з 7.00 да 23.00, прапануе выпускі навін, парады для ўкраінцаў у Польшчы, культурныя і музычныя праграмы.
Апошнім часам Польскае радыё для Украіны павялічыла сваю прысутнасць у сацыяльных сетках, супрацоўнічае з украінскімі радыёстанцыямі. Станцыя даступная ў лічбавым фармаце ў Польшчы і ва ўсім свеце праз анлайн-плэер і дадатак TuneIn.
эж