Беларуская Служба

У Польшчы замежнікі арганізавалі нелегальную бойню

18.03.2025 15:25
У Польшчы замежнікі арганізавалі нелегальную бойню жывёлы.
 .
Ілюстрацыйнае фота.firmymiesne.pl

Акруговая пракуратура пачала расследаванне нелегальнай бойні ў раёне Ліманова (недалёка ад Закапанэ). Расследаванне праходзіць па некалькіх напрамках, і першыя абвінавачванні выстаўленыя замежнікам.

Паводле паведамленняў мясцовых СМІ, мяса ад гэтай дзейнасці адпраўлялі ў пункты грамадскага харчавання, у тым ліку ў шашлычныя ў Кракаве і Закапанэ.

Двум замежнікам прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 25 п. 4 гэтага Закона аб прадуктах жывёльнага паходжання, гэта значыць за незаконны ўвод у абарот прадуктаў жывёльнага паходжання.

Акрамя таго, аднаму з затрыманых прад'яўленае абвінавачванне ў выкарыстанні падробленых дакументаў.

Адначасова вядзецца яшчэ адна справа па факце парушэння правілаў аховы жывёл — забой жывёлы з парушэннем палажэнняў Закона або жорсткае абыходжанне з жывёлай. На дадзены момант абвінавачанне па гэтай справе не прад'яўлена, але расследаванне працягваецца.

Трэцяе расследаванне датычыцца злачынства, звязанага з забруджваннем навакольнага асяроддзя ў значных памерах, якое магло быць вынікам выкіду адходаў скотабойні.

PAP/вх