Беларуская Служба

Расія пагражае Польшчы. Сікорскі адказвае:«Класіка савецкай дыпламатыі»

21.03.2025 08:05
Так Сікорскі адрэагаваў на словы прэс-сакратар МЗС Расіі Марыі Захаравай, якая заявіла аб мерах у адказ супраць Польшчы і краінаў Балтыі ў сувязі з заявай аб іх выхадзе з Атаўскай канвенцыі.
Міністр замежных справаў РП Радаслаў СікорскіFlickr.com

«Расія пагражае нам помстай за выхад з канвенцыі аб супрацьпяхотных мінах, удзельнікам якой сама яна не з'яўляецца. Класіка савецкай дыпламатыі», — напісаў у сацыяльных сетках міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі.

Так ён адрэагаваў на словы прэс-сакратар МЗС Расіі Марыі Захаравай, якая заявіла аб мерах у адказ супраць Польшчы і краінаў Балтыі ў сувязі з заявай аб іх выхадзе з Атаўскай канвенцыі.

Крэмль пасля рашэння Польшчы і краін Балтыі. «Мы прымем меры ў адказ»

- Расія прыме ваенна-тэхнічныя меры для забеспячэння абароны ў сувязі з выхадам Польшчы і краін Балтыі з канвенцыі аб супрацьпяхотных мінах, заявіла Захарава, цытуе РИА Новости.

Гэта адказ на крок Польшчы і краін Балтыі адносна Атаўскай канвенцыі. Кіраўнік прэс-службы расійскага МЗС падчас канферэнцыі заявіла, што рашэнне Польшчы і краін Балтыі прывядзе да далейшай эскалацыі напружанасці і негатыўна паўплывае на рэгіянальную і міжнародную бяспеку.

Палажэнні Атаўскай канвенцыі

Сама Атаўская канвенцыя з'яўляецца дакументам, які забараняе выкарыстанне, вытворчасць, назапашванне і перадачу супрацьпяхотных мін. Польшча ратыфікавала яго ў 2012 годзе, хоць быў падпісаны значна раней (у 1997 годзе). Канвенцыя абавязвае краіны-падпісанты знішчыць свае запасы мін на працягу чатырох гадоў пасля ратыфікацыі. Акрамя таго, яны абавязаны на працягу дзесяцігоддзя ачысціць замініраваныя тэрыторыі і падтрымаць пацярпелых.

Да сакавіка 2025 года канвенцыю падпісалі 164 краіны. Аднак у іх не ўваходзяць такія краіны, як ЗША, Кітай і Расія.

яс