Беларуская Служба

Прэзідэнцкая пара ініцыявала акцыю чытання твораў Яна Паўла II

16.05.2020 12:00
У рамках праекту, які ладзіцца з нагоды стагоддзя  Караля Вайтылы, прэзідэнт разам з жонкай прачыталі ўрыўкі твору «Памяці і тоеснасці».
        -
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і першая дама Агата Корнхаўзер-ДудаKancelaria Prezydenta

У суботу, 16 траўня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і першая дама Агата Корнхаўзер-Дуда разам з Інстытутам міжкультурнага дыялогу ім. Яна Паўла II у Кракаве распачалі акцыі чытання тэкстаў папы паляка.

У рамках праекту, які ладзіцца з нагоды стагоддзя з дня нараджэння Караля Вайтылы, прэзідэнт разам з жонкай прачыталі ўрыўкі з твору пантыфіка «Памяці і тоеснасці».

Як паведаміла Канцылярыя прэзідэнта, прэзідэнцкая пара ўзяла на сябе ганаровы патранат над праектам і заклікала палякаў да ўдзелу. Каб прыняць удзел у акцыі, неабходна засняць чытанне абранага фрагмента, а затым адправіць відэа на адрас электроннай пошты Інстытутам міжкультурнага дыялогу ім. Яна Паўла II (instytut@idmjp2.pl), а таксам а падзяліцца запісам на сваіх старонках у сацыяльных сетках. Неабходна ўпісаць хэштэг #DziękujemyJaniePawle2.

Караль Вайтыла пазней  папа рымскі Ян Павел ІІ нарадзіўся 18 траўня 1920 года ў горадзе Вадавіцы, што на поўдні Польшчы. У бліжэйшы панядзелак, 18 траўня Польшча адзначыць стагоддзе свайго папы.

PAP/эж

39 гадоў таму адбыўся замах на польскага Біскупа Рыму

13.05.2020 13:58
На думку суддзі Фэрдынанда Імпасімато, які вёў справу замаху на Папу ў Італіі, сляды няўдалага забойства Яна Паўла ІІ адназначна вядуць ў Маскву.

Службам бяспекі не падабаліся кантакты Караля Вайтылы з моладдзю

17.05.2020 11:48
Гэта была адна з прычын, чаму за ім вялі слежку з самых ранніх гадоў.

Да стагоддзя Яна Паўла II Польскае радыё выпусціла альбом «Я быў з вамі»

15.05.2020 15:54
Упершыню менавіта Польскае радыё аб’яднала словы святара са словамі паэта.